• Проверить накопления на карте
  •  

Бренды

KARALI

KARALI пачаліся з мыла. Ідэя вырабу мыла з’явілася ў пачатку 2011 года, ад моманту першай спробы мылаварэння да прыходу мыла KARALI на рынак прайшоў амаль год. За гэты час мы распрацоўвалі і тэставалі формулы, падбіралі запакоўку, стваралі брэнд, рэгістравалі і сэртыфікавалі справу KARALI, каб пад новы 2012 год мыла KARALI стала даступным шырокай аўдыторыі. Па стане на чэрвень 2013 года пад брэндам KARALI прадаецца 6 гатункаў мыла KARALI ў двух відах запакоўкі і 2 калекцыі парцаляны KARALI (кожная калекцыя мае ў асартыменце 7 прадметаў). Мыла KARALI прадаецца ў 25 крамаў 8 гарадоў Беларусі, а таксама ў сувенірных шапіках музея і аэрапорта. Акрамя гэтага, мы прадаем мыла KARALI наўпрост бізнес-кампаніям, амбасадам ды іншым арганізацыям. Мыла KARALI замаўляюць як падарунак для гасцей на вяселлях, днях народзінаў ды іншых святах. Парцаляна KARALI афіцыйна трапіла да беларускага пакупніка ў чэрвені 2013 года са з’яўленнем дзвюх калекцый – «Выцінанка» (гіперспасылка) і «Зброя ВКЛ» (гіперспасылка). Рыхтуюцца да выхаду на рынак яшчэ 2 калекцыі парцаляны KARALI і 6 новых гатункаў мыла KARALI.
Все товары